ПРА ПРАВЯДЗЕННЕ «ТЫДНЯ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ»
У мэтах забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, выключэння выпадкаў вытворчага траўматызму і ў адпаведнасці з даручэннем Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 03.11.2025 г. №08-16/9979 у дзяржаўнай установе «Белаўтастрада» з 24 по 30 лiстапада 2025 г. будзе праводзіцца «Тыдзень нулявога траўматызму».
Правядзенне «Тыдня нулявога траўматызму» ў дзяржаўнай установе «Белаўтастрада» з'яўляецца дадатковым мерапрыемствам да штодзённай работы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
Прынцыпамі правядзення «Тыдня нулявога траўматызму» з'яўляюцца:
-прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
-адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
-уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
-ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці;
-навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.











